Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні. «Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся».